19 траўня 2024, Нядзеля, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс» здымае новыя панарамы Менска

8
«Яндэкс» здымае новыя панарамы Менска

Ужо некалькі дзён па Менску ездзіць аўтамабіль «Яндэкса» з камерай на даху.

CityDog.by сустрэўся з чалавекам, адказным за віды нашай сталіцы.

У гэтым годзе «Яндэкс» плануе зняць 1320 км менскіх вуліц. На самай справе кіламетраж павялічыцца ў 2-4 разы: Мікалай Калашнікаў, менеджэр праекта «Яндэкс.Карты», прызнаецца, што не заўсёды вуліцу атрымоўваецца зняць з першага разу. Праз пыл на аб'ектыве, праз грузавікі або аўтобусы, што могуць перагарадзіць важныя будынкі.

- Мікалай, як часта абнаўляюцца панарамы на «Яндэкс.Карты»?

- Перыядычнасць падпарадкоўваецца законам жыцця гарадоў. Ёсць гарады і нават асобныя раёны, якія развіваюцца вельмі актыўна - там наш «панорамомобиль» можа з'яўляцца часцей. Некаторыя раёны - напрыклад, прыватны сектар - могуць застацца ранейшымі нават праз 5 гадоў, таму фатаграфаваць зноўку і абнаўляць панарамы там няма неабходнасці.

У асаблівых выпадках мы фатаграфуем асобныя аб'екты «пазапланава». Напрыклад, так было з цэнтральнымі хакейнымі пляцоўкамі «Чыжоўка-Арэна» і «Менск-Арэна» напярэдадні чэмпіянату свету ў хакеі.

Менск – адзін з гарадоў на постсавецкай прасторы, што развіваецца вельмі хутка. Мы цалкам здымалі горад у 2011 годзе, і цяпер, праз тры гады, горад змяніўся настолькі, што яго неабходна практычна цалкам абнаўляць на панараме «Яндэкс.Карт». Будуць перазнятыя і цэнтральныя вуліцы, і дарогі ў раёнах новабудоўляў, і вуліцы ў звычайных раёнах - многія дамы ў іх прайшлі капітальны рамонт і выглядаюць зусім інакш, чым тры гады таму.

- Хто здымае панараму?

- Кіроўца, які едзе загадзя спланаваным маршрутам, і аператар, які сочыць за ходам здымак. Кіроўца павінен не проста весці машыну, але і сачыць за хуткасным рэжымам: у залежнасці ад частот здымкі хуткасць на розных участках дарог адрозніваецца. Аператар сочыць за прывязкай фотаздымкаў да каардынатаў, каб потым пры стварэнні панарам фатаграфіі карэктна прывязваліся да лакацыі, дзе яны былі знятыя. У аператара ёсць і яшчэ адна важная роля: толькі чалавек можа вызначыць, дзе трэба зрабіць пазачарговы, незапланаваны кадр - напрыклад, каб на панараму патрапілі славутасці.

- Колькі часу спатрэбіцца камандзе на тое, каб сфатаграфаваць Менск для новай панарамы?

- Здымкі праводзяцца толькі ў добрае надвор'е, так што працягласць залежыць у асноўным ад гэтага. Мы спадзяемся завяршыць здымкі прыкладна за паўтара-два тыдня. Але калі будуць дажджы, здымкі могуць зацягнуцца і на большы час.

- Многія менчукі скардзяцца, што некаторых вуліц на панараме Менска няма. Гэтую праблему неяк будуць вырашаць сёлета?

- Нам часам паступаюць прапановы дадаць пэўныя раёны, ці вуліцы, але, як правіла, гэта тыя ўчасткі, якіх проста не было падчас папярэдніх здымак. У гэтым годзе мы павялічылі колькасць вуліц, дзе будзе праводзіцца здымка, і пастараліся ахапіць як мага большую плошчу горада.

- Я ведаю, што панарамы могуць здымаць, ездзячы на роварах. Гэты вопыт будзе ўжыты ў гэты раз? На якіх вуліцах?

- Сёлета здымаць з ровара ў Менску мы не плануем. Пешаходныя ўчасткі вуліц і паркі будуць зняты з дапамогай менш відовішчнай, але не менш эфектыўнай пераноснай трыножкі з фотаапаратам. Такая здымка плануецца на плошчы Незалежнасці, у скверы імя Янкі Купалы, ля Нацыянальнай бібліятэкі.

- Чым цяперашняя панарама будзе адрознівацца ад папярэдняй?

- Сёлета мы здымаем панарамы ў прынцыпова новай якасці. Іх разрозненне вырасла ў 8 разоў у параўнанні са здымкай 2011 года. Прыклады новай якасці вы ўжо цяпер можаце ўбачыць на панараме маскоўскай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі. Проста павялічце маштаб да будынка і разгледзьце ўсе архітэктурныя дэталі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках