19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На новай форме зборнай футболу прозвішчы напісаныя па-беларуску

15
На новай форме зборнай футболу прозвішчы напісаныя па-беларуску

Прозвішчы гульцоў напісаныя транслітарацыяй з беларускай мовы лацінскімі літарамі.

Пра гэта распавяла прадстаўніца кампаніі Adidas, прадстаўляючы новую форму нацыянальнай зборнай, піша «Трибуна».

«Хлопцы прэзентуюць Беларусь, таму мы вырашылі абраць асноўным колерам белы. Зрэшты, на футболцы ёсць таксама ўстаўкі чырвонага і зялёнага колераў - такім чынам мы аднавілі на форме ўсю каляровую гаму беларускага сцяга. Змянілася і сістэма напісання прозвішчаў футбалістаў - цяпер на спінах красуюцца беларускамоўныя варыянты перакладу (Kalachou, Bardachou). Асобна варта згадаць і спецыяльную сістэму тэрмаізаляцыі, якая робіць форму максімальна зручнай для футбалістаў», - распавяла яна.

Нагадаем, 9 і 12 кастрычніка зборная Беларусі футболу правядзе два адборачныя матчы да чэмпіянату Еўропы на «Барысаў-Арэне» з камандамі Украіны і Славакіі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках