19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO едзе ў Польшчу

Генеральны сакратар NATO едзе ў Польшчу

Гэта будзе першы візіт Енса Сталтэнбэрга пасля ўступлення на пасаду кіраўніка NATO 1 кастрычніка.

У панядзелак, 6 кастрычніка ён будзе прыняты прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, прэм'ер-міністрам Эвай Копач, а таксама правядзе перамовы з міністрам нацыянальнай абароны Томашам Семаняком і кіраўніком дыпламатыі Гжэгожам Схетынам, піша Лiга.нет.

Чакаецца, што галоўнай тэмай перамоваў Енса Сталтэнбэрга ў Варшаве стануць пытанні рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце расейска-украінскага вайсковага канфлікту і ўмацаванне ўсходняга флангу NATO, паведамляе Polskie radio.

У адпаведнасці з пастановамі вераснёўскага саміту NATO ў Ньюпорту ў лютым наступнага года міністры абароны краін Альянсу павінны вызначыць структуру і сродкі вайсковага авангарду, які NATO хоча размясціць на першай лініі, у Польшчы і краінах Балтыі для больш эфектыўнай рэалізацыі калектыўнай абароны. Наступнай сталіцай, якую ў рамках інаўгурацыйнай паездкі наведае кіраўнік NATO, стане Анкара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках