19 траўня 2024, Нядзеля, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША паспяхова выпрабавалі катэры-беспілотнікі

4

ЗША збіраюцца прыняць на ўзбраенне патрульныя катэры без экіпажа.

Яны будуць у аўтаматычным рэжыме суправаджаць буйныя караблі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік амерыканскіх ВМС Мэцью Кландэр, піша «Интерфакс».

З ягоных слоў, у жніўні выпрабаванні катэраў, даўжыня якіх складае 11 метраў, прайшлі на рацэ Джэймс ў штаце Вірджынія. Адзін карабель суправаджалі 13 катэраў на аўтаматычным кіраванні, пяць з іх займаліся аховай, восем былі накіраваны даследаваць умоўнае падазронае судна. Цэль акружылі і дазволілі галоўнаму караблю бяспечна прайсці міма яе.

Са слоў Кландэра, падчас дэманстрацыі, якая, з ягоных слоў, стала «прарывам», імітавалі праход праз праліў. «Гэта можа быць Малакскі праліў альбо Армузскі», - заявіў прадстаўнік ВМС.

Са слоў Кландэра, катэры могуць абсталяваць кулямётамі, а адзін чалавек будзе сачыць за дзеяннямі да 20 такіх катэраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках