19 траўня 2024, Нядзеля, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Вайна не можа быць апраўданнем затрымкі рэформаў

7
Парашэнка: Вайна не можа быць апраўданнем затрымкі рэформаў

Прэзідэнт Украіны заклікаў настаўнікаў выбудаваць еўрапейскую сістэму адукацыі.

«Стратэгія рэформаў – 2020» прадугледжвае прыцягненне спецыялістаў і грамадскасці для далейшага ўдасканалення краіны і сістэмы адукацыі. Пра гэта ў віншаванні педагогам з Днём настаўніка заявіў Пётр Парашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Віншуючы работнікаў адукацыйнай сферы, прэзідэнт Украіны адзначыў, што праца настаўнікаў з'яўляецца надзвычай важнай для краіны.

«Гэта недапушчальна нават у сітуацыі, калі мы вымушаныя траціць ўсе свабодныя сродкі на абарону Украіны. Вайна не можа быць апраўданнем затрымкі рэформаў. А рэформы стануць незваротнымі толькі дзякуючы высокаму ўзроўню адукацыі нацыі», - заявіў ён.

Таксама Парашэнка адзначыў, што ў верасні зарабіла новая рэдакцыя Закона «Аб вышэйшай адукацыі», які мае істотныя навацыі, у прыватнасці, з пункту гледжання дэмакратызацыі сістэмы адукацыі.

Пры гэтым, са слоў кіраўніка дзяржавы, пашыраныя магчымасці грамадскага кантролю за кіраваннем ВНУ; заканадаўча ўрэгуляванае знешняе незалежнае ацэньванне; Універсітэты атрымалі права самастойна распараджацца ўласнымі паступленнямі.

«Але гэта толькі пачатак пазітыўных зменаў. «Стратэгія рэформаў – 2020» прадугледжвае прыцягненне спецыялістаў і грамадскасці для далейшага ўдасканалення краіны і сістэмы адукацыі. Мы павінны пабудаваць еўрапейскую сістэму адукацыі, якая будзе гарантаваць не толькі атрыманне ведаў, але і фарміраванне асобы, здольнай творча думаць і самастойна рабіць высновы», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках