19 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля Палаца спорту ў Менску адкрылася коўзанка

5
Ля Палаца спорту ў Менску адкрылася коўзанка

Коўзанка ля сталічнага Палаца спорту традыцыйна пачынае працаваць у першую суботу кастрычніка.

4 кастрычніка тут на першы сэанс сабраліся блізу 120 чалавек, піша "Минск-Новости".

У восеньскім жыцці горада гэта важная падзея. На лядовай пляцоўцы стала модна прызначаць спатканні - незвычайна і рамантычна. Тут сталічныя арганізацыі і прадпрыемствы праводзяць карпарацыйныя сэансы катання. Некалькі разоў на тыдзень на коўзанцы будуць займацца юныя хакеісты камандаў Цэнтральнага раёна, якія выступаюць на спаборніцтвах "Залатая шайба".

- Нашы сталыя наведнікі з нецярплівасцю чакалі адкрыцця, - распавядае дырэктар мабільнай сэзоннай коўзанкі Алег Часалаў. - Сёлета мы ўдасканалілі тэхналогію залівання лёду, што дало магчымасць у некалькі разоў палепшыць якасць пакрыцця. Закупілі новыя канькі, цяпер іх у пракаце блізка што 700 пар - ад 28-га да 46-га памеру. Традыцыйна пачатак першага сэансу - аб 11.00, астатні закончыцца а 22.45. Час катання - 45 хвілін.

У гэтым сэзоне плануецца зрабіць агароджу з аргшкла, якая абараняла б наведнікаў ад ветру. Ужо гатовы праект, трэба знайсці сродкі на яго ажыццяўленне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках