19 траўня 2024, Нядзеля, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Шнураў: Патрыятызм у Расеі ўпаў да ўзроўню спартовага гарнітура

16
Сяргей Шнураў: Патрыятызм у Расеі ўпаў да ўзроўню спартовага гарнітура

Расейскі музыка, лідэр гурта «Ленінград» пажаліўся на дэвальвацыю патрыятызму.

Чарговы філасофскі запіс Сяргей Шнураў змясціў на сваёй старонцы ў Instagram.

«На маіх вачах за кароткі перыяд адбылася страшная дэвальвацыя панятку патрыятызм. Патрыятызм стаў як спартовы гарнітур - «рэччу» масавай культуры, які, як і спартовы гарнітур, карыстаюць не паводле прызначэння. Сімволіка ператварылася ў сутнасць і сэнс. Абалонка стала зместам. Крыкі «Расея наперад!». Як рамізнікі раней падганялі коней, так і мы - свістам і воклічамі прымушаем краіну імчаць у невядомае. «Расея наперад!». Хто гучней крычыць - той большы «патрыёт», - піша Сяргей Шнураў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках