27 траўня 2024, панядзелак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пазбавілі Расею гандлёвых ільгот

3
ЗША пазбавілі Расею гандлёвых ільгот

Расею пазбавілі гандлёвых ільгот, прадугледжаных Генеральнай сістэмай прэферэнцый (ГСП).

Адпаведную пракламацыю падпісаў прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама, піша РБК.

У адпаведнасці з тэкстам пракламацыі, размешчаным на сайце Белага дома, дзеянне Генеральнай сістэмы прэферэнцый у дачыненні да Расеі спыняецца з 3 кастрычніка 2014 года.

Сістэма захадаў ГСП дзейнічае з 1964 года. Яна была створаная з мэтай дапамогі краінам, якія сталі на шлях развіцця. ГСП уключае ў сябе сукупнасць нормаў, якія рэгулююць наданне краінам, якія развіваюцца тарыфных прэферэнцый з боку развітых краін. Сутнасць сістэмы палягае ў памяншэнні або скасаванні тарыфных ставак на пэўныя тыпы тавараў, вырабленыя ў краінах, якія развіваюцца, і ўвозяцца імі на тэрыторыю развітых краін.

Яшчэ 7 траўня 2014 года Барак Абама апавясціў Кангрэс і расейскую старану аб сваім намеры вывесці Расею з Генеральнай сістэмы прэферэнцый. Прэзідэнт разважыў, што Расея з'яўляецца дастаткова развітай краінай, каб карыстацца перавагамі, якія ўведзеныя для развіваных эканомік.

«Я вызначыў, што паколькі Расея з'яўляецца дастаткова эканамічна развітай краінай і палепшыла сваю канкурэнтаздольнасць у гандлі, то мэтазгодна спыніць з 3 кастрычніка 2014 уважаць Расею за развіваную краіну-бенефіцыяра», - гаворыцца ў пракламацыі.

Ва ўрадзе Расеі да намеру Вашынгтона пазбавіць краіну гандлёвых ільгот паставіліся спакойна. Міністэрства эканамічнага развіцця яшчэ 8 траўня, ужо на наступны дзень пасля паведамлення амерыканскага прэзідэнта, паведаміла, што скасаванне рэжыму ГСП у дачыненні да імпарту з Расеі не пацягне істотных змяненняў у дынаміцы і структуры паставак у Злучаныя Штаты.

Адзначалася, што аб'ёмы паставак з Расеі ў ЗША ў большай ступені залежаць ад рынкавай кан'юнктуры, чым ад ільготнага рэжыму. Пасля скасавання рэжыму ГСП мыты на расейскія тавары складуць блізу 4%.

У МЭР таксама не паверылі, што сама праграма ГСП выгадная расейскаму экспарту. Пры гэтым у міністэрстве звярнулі ўвагу, што рэжым ГСП меў перавагі і для амерыканскай стараны, дазваляючы набываць рэсурсы даступнымі коштамі. Для Расеі магчымасць пастаўляць тавары ў Злучаныя Штаты без мыт адыграла станоўчую ролю ў 1990-я і ў пачатку 2000-х гадоў.

Паводле звестак Міністэрства эканомікі, у 2012 годзе амерыканскія кампаніі вывезлі паводле праграмы ГСП з Расеі тавараў на $544 млн. Усяго ў 2012 годзе тавараабарачэнне паміж ЗША і Расеяй склала $39,9 млрд, а ў 2013 годзе - $38,1 млрд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках