19 траўня 2024, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Мова нанова» ў Менску адкрыла курсы для дзяцей

6

Сёння ў Менску прайшлі першыя бясплатныя курсы «Мова нанова» для дзяцей дашкольнага ўзросту.

«Цяпер, калі ў краіне абуджаецца цікавасць да роднай мовы, усё больш бацькоў шкадуюць, што позна зацікавіліся роднай мовай. Некаторыя шчыра кажуць аб яе нястачы ў сваім жыцці і жыцці сваіх дзяцей. Менавіта для тых, хто адчувае патрэбу ў беларускай мове, не толькі для сябе, але і для сваіх дзяцей у Менску адкрыліся моўныя курсы «Мова нанова - дзеткам», - распавялі сайту charter97.org арганізатары мерапрыемства.

Першыя заняткі новых курсаў прайшлі ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на адрасе Менск, праспект Незалежнасці, 37а.

Тэмай першага занятку была літара «А» і колеры вясёлкі. Падчас сустрэчы, каб дзеці не сумавалі і лепш уключаліся ў працэс навучання, былі прадугледжаны актыўныя гульні, а ў канцы - прагляд беларускамоўнага мультфільма. Таксама пасля заняткаў усім удзельнікам прапануюцца хатнія заданні, выкананне якіх дапаможа замацаваць тое, што засвоілі на ўроку.

Заняткі будуць праходзіць па нядзелях, у дзве змены: першая змена - дзеці 4 да 5 гадоў з 10:30 да 11:15 (занятак 45 хвілін), другая - дзеці з 5 да 7 гадоў займаюцца гадзіну, з 11:30 да 12: 30.

Арганізатар курсаў - Глеб Лабадзенка, вяла іх Алена Церашкова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках