19 траўня 2024, Нядзеля, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, чаму не варта жаніцца з калегамі

9
Навукоўцы распавялі, чаму не варта жаніцца з калегамі

Людзям не варта наладжваць рамантычныя стасункі на працы ці ствараць сям'ю, калі пара працуе ў адной і той жа сферы.

Як стала вядома, муж і жонка, з'яўляючыся калегамі з працы ці выконваючы падобныя абавязкі, рэдка знаходзяць баланс паміж працай і домам. У такіх людзей праца займае занадта шмат часу, а гэта адбіваецца на стасунках у сям'і, піша svit24.net.

Навукоўцы апыталі блізу 600 выкладчыкаў, чые муж і жонка таксама працавалі ў сферы адукацыі. Высветлілася, што сямейныя пары адчувалі стрэс, як на працы, так і дома, часта працуючы звышнарматыўна.

Са слоў навукоўцаў, у такіх пар службовыя пытанні перасоўваюцца дадому, у сям'ю, тым самым падрываецца дабрабыт сямейнага жыцця.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках