19 траўня 2024, Нядзеля, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК правярае міліцыянта, які застрэліў аршанскага дэбашыра

75
СК правярае міліцыянта, які застрэліў аршанскага дэбашыра

Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку факту ўжывання міліцыянтам зброі пры затрыманні дэбашыра ў Оршы.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік управы інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

У Аршанскі РАУС 2 кастрычніка а 21.45 паступіла паведамленне аб тым, што ў кватэру жанчыны, пагражаючы нажом, спрабуе трапіць ейны былы муж, які хворы на псіхічны разлад. На названы адрас неадкладна выехаў інспектар, які абслугоўвае гэтую тэрыторыю, а таксама бліжэйшыя патрулі міліцыі.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў выявілі правапарушальніка ў пад'ездзе дома. У руцэ ў мужчыны знаходзіўся нож, якім ён рэгулярна пагражаў і спрабаваў нанесці ўдары вартавым правапарадку. На неаднаразовыя заўвагі аб спыненні хуліганскіх дзеянняў мужчына не рэагаваў, паводзіў сябе дзёрзка і абуральна.

Ацаніўшы сітуацыю, кіруючыся нормамі дзейнага заканадаўства і службовымі інструкцыямі, міліцыянты заблакавалі парушальніка паміж паверхамі. Нападніка некалькі разоў папярэдзілі аб магчымасці ўжывання спецсродкаў і табельнай зброі. Аднак пры затрыманні грамадзянін зладзіў зацяты супраціў, нанёс некалькі удараў нажом у абсяг грудзей і галавы супрацоўнікаў, прычыніўшы ім цялесныя пашкоджанні і пашкодзіўшы ахоўны рыштунак.

З прычыны асаблівай небяспекі сітуацыі, для выключэння ахвяр сярод жыхароў пад'езда ды іншых магчымых цяжкіх наступстваў, адзін з супрацоўнікаў міліцыі прыняў пастанову аб ужыванні табельнай зброі. Быў зроблены прыцэльны стрэл, што абясшкодзіў дэбашыра. Брыгада "хуткай дапамогт" зрабіла ўсе патрэбныя захады медыцынскай дапамогі, аднак ад атрыманай раны нападнік сканаў.

Паводле папярэдняй ацэнкі Аршанскага міжраённага аддзела Следчага камітэта, супрацоўнік міліцыі ўжыў зброю правамерна.

Паведамляецца, што адзін міліцыянт быў шпіталізаваны. Пасля патрэбнай дапамогі ягонае жыццё і здароўе знаходзяцца па-за небяспекай.

Загінулы мужчына, 1973 году нараджэння, жыў у Оршы разам з бацькамі. З 2000 года ён знаходзіўся на ўліку ў псіханэўралагічным дыспансэры, не працаваў.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках