19 траўня 2024, Нядзеля, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеўнікі ў Данбасе пацвердзілі парушэнне замірэння

2
Ваеўнікі ў Данбасе пацвердзілі парушэнне замірэння

Палявы камандзір незаконных узброеных фармаванняў пацвердзіў назіральнікам абстрэл горада Дэбальцава.

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Палявы, піша Лiга.нет.

"Пасля фіксацыі канкрэтнага абстрэлу ў горадзе Дэбальцава прадстаўнікі РФ выйшлі на сувязь з мясцовым палявым камандзірам незаконных узброеных фармаванняў. Ён пацвердзіў вядзенне абстрэлу, але агонь не спыніўся праз, нібыта, дзеянні непадкантрольных ваеўнікам падраздзелаў", - сказаў ён.

Нагадаем, што трохстароннія клірынгавыя групы назіральнікаў з Украіны, АБСЕ і Расеі для спынення агню і паэтапнай стабілізацыі лініі размежавання старон павінны фіксаваць парушэнні ўмоў замірэння.

Раней было выяўлена, што ў пятніцу, 3 кастрычніка, неўпаўнаважаныя асобы незаконных узброеных фармаванняў з мэтай запалохвання насельніцтва распачалі агонь з артылерыі і мінамётаў па жылых кварталах горада Дэбальцава Данецкай вобласці. У выніку абстрэлу, у прыватнасці, разбураны шматпавярховы жылы дом №2 на вуліцы Емчанкі, чым прычыненая значная маёмасная шкода.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках