19 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю знайшло парушэнні ў кожнай праверанай краме

10
Мінгандлю знайшло парушэнні ў кожнай праверанай краме

Звыш 250 пратаколаў аб парушэннях складзена работнікамі інспэкцыі Міністэрства гандлю ў выніку праверак, праведзеных у верасні.

Парушэнні выяўленыя ў кожным з больш як 140 правераных аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю Беларусі.

Пры гэтым, як адзначыў намеснік начальніка Гандлёвай інспэкцыі Мінгандлю Кірыл Слабко, выяўляецца, што суб'ектамі гаспадарання, прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці, часцяком не робяцца дзейсныя захады для навядзення парадку ў сваіх гандлёвых аб'ектах.

Так, за паўторную на працягу года рэалізацыю ў сваіх гандлёвых аб'ектах пратэрмінаваных каўбасных вырабаў ТАА «БелГродТорг» (Гродна) было пакарана штрафам у суме 400 базавых адзінак. Істотныя штрафы ў выніку паўторных праверак крам гандлёвай сеткі «Родная сторона» ў Віцебску пагражаюць ААТ «Сучасныя раздробныя тэхналогіі», што ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за рэалізацыю пратэрмінаваных тавараў у гандлёвых аб'ектах Менска, Берасця, Віцебска, Гомеля і Барысава.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках