19 траўня 2024, Нядзеля, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Таджыкістана заблакавалі «Фэйсбук»

5
Улады Таджыкістана заблакавалі «Фэйсбук»

Закрыць доступ у самую папулярную ў краіне сацыяльную інтэрнэт сетку запатрабаваў дзяржаўны рэгулятар - Служба сувязі.

Як паведамляе РІА «Новости», з вечара суботы ў таджыкскім сегменце сеткі «Фэйсбук» ад карыстальнікаў сталі паступаць паведамленні і каментары пра цяжкасці ўваходу ў сетку. З другой паловы нядзелі доступ да самай папулярнай сацсеткі ў Таджыкістане заблакавалі ўсе восем інтэрнэт-правайдэраў краіны, і карыстальнікі ўваходзяць туды толькі праз ананімайзер, альбо проксі-серверы.

Прадстаўнік аднаго з інтэрнэт-правайдэраў на ўмовах ананімнасці паведаміў, што аб закрыцці доступу ў «Фэйсбук» быў атрыманы тэлефонны званок ад дзяржаўнага рэгулятара - Службы сувязі.

У сувязі са святочнымі днямі з нагоды Курбан-Байрама каментар уладаў атрымаць не ўдаецца. Экспэрты мяркуюць, што чарговае блакаванне папулярнай сацсеткі, якой у Таджыкістане карыстаюцца больш за мільён чалавек, звязанае з публікацыяй у таджыкскім сэгменце Facebook прызыву выйсці 10 кастрычніка на дэманстрацыю-мітынг, скіраваны супраць існай улады. З ліпеня гэтага года ў Таджыкістане заблакаваны доступ да YouTube, доступ да «Фэйсбук» быў абмежаваны або блакаваўся два разы - у чэрвені і ліпені.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках