19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацьку Міколы Статкевіча павіншавалі з Днём настаўніка

6
Бацьку Міколы Статкевіча павіншавалі з Днём настаўніка

Баранавіцкія грамадскія актывісты павіншавалі Віктара Статкевіча, які 35 гадоў працаваў настаўнікам гісторыі, з прафесійным святам.

Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, бацька Мікалая Статкевіча гасцінна і добразычліва прыняў наведвальнікаў у сваёй кватэры, піша сайт ПЦ «Вясна».

- Сёння мы больш абмяркоўвалі не мінулае, а сучаснае становішча настаўнікаў, шмат казалі аб праблемах адукацыі ў Беларусі. Віктар Паўлавіч ўжо больш за 20 гадоў не працуе ў школе, але добра ведае, што цяпер настаўнікі маюць менш правоў, чым у ягоны час. Ён падтрымлівае сувязі з былымі калегамі, таму перакананы, што моладзь не хоча працаваць у школе не толькі таму, што настаўнікам мала плацяць за працу, але перш за ўсё таму, што ў школе, як і ўсюды ў краіне, няма свабоды, - паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Госці, безумоўна, пагаварылі з гаспадаром і пра перапіску з палітвязнем Мікалаем Статкевічам, пра падзеі ва Украіне, аб нядаўніх пагрозах невядомых асобаў у адрас Віктара Паўлавіча і ягонай сям'і.

Развіталіся з пажаданнямі здароўя, надзеяй на Бога і добрых людзей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках