19 траўня 2024, Нядзеля, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў пра тэракт ў Грозным: Хацелі сапсаваць настрой, але свята доўжыцца

41
Кадыраў пра тэракт ў Грозным: Хацелі сапсаваць настрой, але свята доўжыцца

Нягледзячы на тэракт, гулянні з нагоды Дня горада ў Грозным ніхто не адмяніў.

Увечары ў нядзелю ў Грозным павінен быў адбыцца канцэрт, прымеркаваны да Дня горада. Ля ўваходу ў канцэртную залу супрацоўнікі паліцыі заўважылі падазронага маладзёна. Калі паліцыянты пастанавілі дагледзець і ўсталяваць ягоную асобу, мужчына зрабіў самападрыў, у выніку чаго, паводле паведамлення МУС РФ, чацвёра паліцэйскіх загінулі, яшчэ 4 атрымалі раненні. Са словаў кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, ахвярамі выбуху сталі трое паліцэйскіх, чацвёра параненыя, паведамляе РІА Новости.

«Ён падышоў з пісталетам да посту, прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў, нягледзячы на гэта паліцэйскія папрасілі прад'явіць дакументы і пачалі дагляд. Падчас дагляду адбыўся выбух, - адзначыў Кадыраў. - Прадухілены тэракт, які шайтаны хацелі ўчыніць у святочныя дні, калі па ўсім горадзе праходзяць гулянні і святочныя мерапрыемствы, хацелі сапсаваць настрой, але ў іх гэта не атрымалася: людзі надалей святкуюць».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках