19 траўня 2024, Нядзеля, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы знішчылі танк баевікоў каля Шчасця

Вайскоўцы знішчылі танк баевікоў каля Шчасця

Танк знішчаны агнём артылерыі ў раёне горада Шчасце Луганскай вобласці.

Сёння ля горада Шчасце Луганскай вобласці сілы антытэрарыстычнай аперацыі знішчылі танк баявікоў.

Пра гэта паведаміў спікер АТА Уладзіслаў Селязнёў, піша УНН.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, падчас артылерыйскага агню па пазіцым сепаратыстаў у раёне населенага пункта Шчасце знішчаны танк баевікоў», - адзначыў ён.

Таксама Селязнёў паведаміў, што тэрарысты вялі артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы паблізу населеных пунктаў Радкадуб, Пескі, Краснагораўка, Слаўнае, Благадатнае.

«У раёне населенага пункта Старогнатаўка дзейнічаюць снайперы баевікоў», - дадаў спікер АТА.

Паводле звестак Луганскай аблдзяржадміністрацыі, сёння раніцай баевікі абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне горада Шчасце, параненыя 12 вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках