19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое расейцаў арыштаваныя за пашкоджанне Акропаля

55
Двое расейцаў арыштаваныя за пашкоджанне Акропаля

Грэцкая паліцыя арыштавала дваіх маладзёнаў за пашкоджанне сцяны афінскага Акропаля.

Затрыманыя апынуліся 23-летнімі грамадзянамі Расеі, іх імёны не ўдакладняюцца, паведамляе Associated Press.

Паводле звестак паліцыі, маладыя людзі, ігнаруючы папярэджання ахоўніка, узлезлі на сцяну Акропаля і пачалі выконваць фізічныя практыкаванні. Падчас іх трэніроўкі са сцяны абвалілася некалькі камянёў. Пасля гэтага да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія затрымалі расейцаў за пашкоджанне археалагічных раскопак, піша Lenta.ru.

Бліжэйшым часам маладзёны паўстануць перад судом. З якой мэтай яны ўчынілі правапарушэнне, не паведамляецца.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках