19 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Расея змяніла кантынентальную архітэктуру бяспекі

11
NATO: Расея змяніла кантынентальную архітэктуру бяспекі

Пасля дзеянняў Расеі ў дачыненні да Украіны змянілася кантынентальная архітэктура бяспекі і NATO павінна прыстасавацца да такіх зменаў.

Пра гэта заявіў старшыня Вайсковага камітэта альянсу генерал Кнуд Бартэлс падчас візіту ў Вашынгтон заявіў, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на прэс-службу NATO.

«Генерал Бартэлс выклаў свае асноўныя прыярытэты ў якасці старшыні Вайскоага камітэта. Гэтыя прыярытэты прадугледжваюць увядзенне і падтрымку знаходжання саюзных войскаў на пастаяннай ратацыйнай аснове ў краінах Балтыі і Польшчы і рух наперад у прыстасаванні NATO да новай архітэктуры бяспекі пасля парушэння Расеяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама кіраўнік Вайсковага камітэта NATO адзначыў, што альянс не прызнаў і не будзе прызнаваць акупацыю Крыма Расеяй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках