5 траўня 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз санкцыі Расея штогод будзе губляць $20 мільярдаў

10
Праз санкцыі Расея штогод будзе губляць $20 мільярдаў

Уплыў санкцый - гэта прыкладна 1% патэнцыйнага росту ВУП РФ.

Пра гэта ў эфіры ICTV заявіў былы міністр фінансаў краіны Аляксей Кудрын, піша УНН.

"Уплыў санкцый - гэта прыкладна 1% патэнцыйнага росту ВУП РФ. Калі казаць пра страты, то 1% эканамічнага росту - гэта 700 мільярдаў рублёў у гэтым годзе. Гэта больш за 20 мільярдаў даляраў", - сказаў Кудрын.

Раней міністр эканомікі Аляксей Улюкаеў назваў "негатыўным спалучэннем" назапашаную інфляцыю на ўзроўні 8,1% за год і рост эканомікі на ўзроўні 0,8%.

У Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця мяркуюць, што абвешчаны Еўрапейскім Звязам у верасні раўнд санкцый супраць Расеі будзе асабліва балючым для Масквы, бо ён закранае нафтавы сектар, які складае ядро расейскай эканомікі.

Выданне Bloomberg піша, што, калі прарасейскія баевікі паспрабуюць стварыць сухапутны калідор да Крыму, захапіўшы Марыупаль, ці ж адаб'юць ва ўкраінскіх сілавікоў данецкі аэрапорт, ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках