5 траўня 2024, Нядзеля, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанскія археолагі знайшлі пласціну IV стагоддзя з партрэтам Хрыста

2
Гішпанскія археолагі знайшлі пласціну IV стагоддзя з партрэтам Хрыста

Адзін з самых ранніх малюнкаў Ісуса Хрыста знойдзены ў Гішпаніі.

У адрозненне ад кананічных партрэтаў, на знойдзенай пласціне ён намаляваны без барады, паведамляе УНІАН са спасылкай на Christian Today.

Мяркуецца, што талерка, знойдзеная ля паўднёвага гішпанскага горада Лінарэс, выкарыстоўвалася пры здзяйсненні эўхарыстыі. Навукоўцы, якія працуюць у праекце FORVM MMX, знайшлі талерку ў малітоўным доме сярод руін горада, які мяркуецца, з'яўляецца старажытным Кастула. На малюнку каля Ісуса стаяць два апосталы, магчыма, што гэта Пётр і Павел. Сцэна выяўленая ў нябесным шары паміж двума пальмамі, што ў хрысціянскай іканаграфіі азначае неўміручасць, жыццё пасля смерці і рай.

Гэтая знаходка можа паслужыць падставай для перагляду ўсёй храналогіі ранняга хрысціянства ў Гішпаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках