5 траўня 2024, Нядзеля, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месяц «замірэння» ў Данбасе: вынікі

4
Месяц «замірэння» ў Данбасе: вынікі

За месяц замірэння ў Данбасе загінулі як мінімум 33 жаўнеры ўкраінскага войска. З палону вызваленыя 1342 чалавекі.

5 верасня а 18:00 у адпаведнасці з падпісанымі ў Менску дамоўленасцямі ў дзеянне ўвайшоў рэжым спынення агню ў зоне АТА. Менскія дамоўленасці прадугледжвалі вызваленне ўсіх палонных, а таксама прыняцце законаў аб асаблівым статусе шэрагу раёнаў Данбаса і аб амністыі. Вярхоўная Рада прагаласавала за гэтыя законы 16 верасня, піша liga.net.

У выніку другога раўнда менскіх перамоваў Украіны і Расеі 19 верасня дасягнутая дамоўленасць аб замірэнні і адводзе цяжкага ўзбраення на 15 км ад лініі фронту з кожнага боку. Пры гэтым у якасці даты адліку пазіцый бакоў дамоўлена разглядаць лінію судакранання паводле стану на 19 верасня. У выніку паміж акупаванымі і свабоднымі раёнамі Данбаса, а таксама на тэрыторыі некаторых з гэтых раёнаў можа з'явіцца буферная зона, якая стане альбо полем бітвы, альбо поясам бяспекі, часовай фактычнай мяжой паміж Украінай і нелегальным анклавам, падкантрольным расейскім сілавікам.

Украінскі бок мае намер выкарыстоўваць замірэнне для аднаўлення патэнцыялу ўзброеных сіл пасля баёў з рэгулярнымі часткамі расейскага войска, умацавання межаў абароны і вызвалення вайскоўцаў, якія трапілі ў палон.

Тэрарысты ДНР-ЛНР і расейскія дыверсанты выкарыстоўваюць замірэнне для пашырэння падкантрольнай ім тэрыторыі Данбаса. Яны рэгулярна парушаюць рэжым спынення агню, учыняючы напады на ўкраінскіх вайскоўцаў, спрабуючы "выціснуць" іх з шэрагу населеных пунктаў.

Ніжэй выкладзеныя асноўныя вынікі замірэння для ўкраінскага боку.

Страты

Паводле звестак штодзённых інфармацыйных навін РНБА, пасля ўваходжання ў дзеянне замірэння, паводле стану на 5 кастрычніка ў зоне АТА загінулі 33 вайскоўцы УСУ і адзін супрацоўнік Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сітуацыях.

Усяго, са слоў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, на 3 кастрычніка падчас АТА загінулі 967 вайскоўцаў. У гэты лік афіцыйна пацверджаных загінулых вайскоўцаў АТА ўваходзяць байцы Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, СБУ і памежнікі. Паводле звестак, апублікаваных міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым, паводле стану на 2 кастрычніка сярод загінулых - 66 байцоў Нацгвардыі, 68 супрацоўнікаў МУС. Прапалі без вестак 31 супрацоўнік МУС і 59 байцоў Нацгвардыі.

Нагадаем, што на 7 верасня, паводле звестак РНБА, за перыяд правядзення АТА на ўсходзе Украіны ад рук расейскіх наймітаў загінулі 864 украінскія вайскоўцы, 3215 атрымалі раны рознай ступені цяжкасці. Паводле звестак, апублікаваных Дзяржпамежслужбай 10 верасня, за час АТА загінулі 58 памежнікаў.

Палонныя

3 кастрычніка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў, што ў палоне баевікоў застаюцца блізу 500 чалавек, і не ўсе яны - вайскоўцы. Прэзідэнт дадаў, што з 5 верасня, з пачатку дзеяння рэжыму спынення агню, былі вызваленыя 1342 палонныя.

Паводле звестак, апублікаваных міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым, у палоне на 2 кастрычніка заставаліся 5 супрацоўнікаў МУС і 155 байцоў Нацгвардыі.

Ключавыя кропкі супрацьстаяння

Пасля ўкладання замірэння асноўныя баі і перастрэлкі паміж сіламі АТА і тэрарыстамі адбываюцца ў раёне Данецкага аэрапорта (Кіеўскі, Куйбышаўскі раёны Данецка, Аўдзееўка), у раёне Дэбальцава (Нікішынай, Рыдкадуб, Камянка, Еляноўка, Чарнухіна), на падыходзе да Марыупалю (Талакоўка, Шырокіна), у раёне Луганска (Шчасце, Станіца Луганская), на подступах да Лісічанску (Папасная, Залатое, Горскае), у заходніх прадмесцях Данецка (Пяскі, Краснагораўка, Мар’інка).

На думку экс-сакратара РНБА Андрэя Парубія, расейскае кіраўніцтва хоча ператварыць Данбас ў самадастатковае ўтварэнне на прыклад Прыднястроўя. Для рэалізацыі гэтай мэты прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну не стае выхаду да мора - Марыупаля, аэрапорта ў Данецку і асноўнай транспартнай развязкі паміж Данецкам і Луганскам - Дэбальцава. Гэтым тлумачыцца высокая інтэнсіўнасць сутыкненняў у гэтых раёнах.

Вызваленыя тэрыторыі

Тэрыторыя, падкантрольная сілам АТА, скарацілася.

Сітуацыя ў зоне АТА на 6 верасня

У шэрагу раёнаў Луганскай вобласці сілы АТА вымушаныя былі адступіць ад Луганска за раку Северскі Данец, былі пакінутыя шэраг населеных пунктаў у Новаазоўскім, Тэльманаўскім, Старабешаўскім раёнах Данецкай вобласці, пра што сведчыць карты РНБА.

21 верасня ў РНБА афіцыйна паведамілі аб адводзе сіл АТА ад населеных пунктаў Жданоўка, Юнакамунараўск, Разоўка, якія знаходзяцца побач з горадам Енакіева Данецкай вобласці. Зроблена гэта было для выраўноўвання рубяжоў абароны.

Сітуацыя ў зоне АТА на 5 кастрычніка.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках