5 траўня 2024, Нядзеля, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: «Пуцін з тых дыктатараў, у якіх няма запаснога выхаду»

3
Гары Каспараў: «Пуцін з тых дыктатараў, у якіх няма запаснога выхаду»

Пуцін сутыкнецца з вельмі сур'ёзнымі новымі выклікамі ўнутры Расеі, мяркуе гросмайстар.

Былы чэмпіён свету ў шахматам і актывіст дэмакратычнага руху ў Расеі Гары Каспараў заняў на гэтым тыдні ўсе загалоўкі вядучых СМІ, назваўшы расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «самым небяспечным чалавекам у свеце».

Каспараў выказаў гэтую рэмарку ў інтэрв'ю каналу Yahoo News, дадаўшы, што Пуцін «з’яўляецца для ЗША большай пагрозай, чым ІДІЛ».

Пазней Каспараў патлумачыў сваю пазіцыю ў інтэрв'ю Кэрал Каст’ель, якая вядзе праграмы «Галасы Амерыкі» ў Нью-Ёрку «Прэс-канферэнцыя ЗША».

«Гэта сталая пагроза», - сказаў Каспараў «Голасу Амерыкі».

«Немагчыма перамагчы войскам»

Крызіс у Сірыі і нават Аль-Кайда могуць быць нарэшце пераможаныя, не гледзячы на тое, якім коштам гэтая перамога дастанецца, кажа Каспараў.

«Паглядзіце на Пуціна - яго немагчыма перамагчы з дапамогай войска. Расея - другая ядзерная дзяржава ў свеце, - сказаў Каспараў. - Таму ў той момант, калі вы разумееце, што Пуцін - гэта пагроза, перад вамі паўстае дылема іншага ўзроўню, і вам трэба шукаць усёабдымнае развязанне, якое ўключае ўдзел Расеі, і, патэнцыйна, Кітаю. Гэта ставіць праблему на абсалютна іншы ўзровень».

На думку Каспарава, Пуцін - дыктатар, «які апаганьвае фундаментальныя каштоўнасці вольнага свету».

«Таксама як і Садам Хусэйн, ці генерал Піначэт, або дыктатары Паўночнай Карэі, ён (Пуцін) - дыктатар, у якога няма запаснога выхаду. Ён павінен заставацца ва ўладзе», - упэўнены Гары Касапараў.

Каспараў сур'ёзна раскрытыкаваў адказ адміністрацыі Абамы на пуцінскую анэксію Крыма і падтрымку сепаратыстаў ва ўсходняй Украіне.

Узмацненне санкцый

ЗША і ЕЗ паслядоўна робяць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі.

«Палітыка, што праводзіцца сёння заходнімі краінамі - лепш, чым зусім нічога, - кажа Каспараў. - Але гэта ўсё яшчэ далёка ад таго, каб спыніць Пуціна ад далейшай агрэсіі».

Каб спыніць Пуціна ці ўсялякага іншага праблематычнага лідэра, прэзідэнту ЗША трэба выканаць тонкі баланс: паказаць рэальную пагрозу без выкарыстання сілы.

На думку Гары Каспарава, абедзве адміністрацыі - Буша і Абамы - не здолелі гэтага зрабіць, чым стварылі небяспечны вакуум, «знішчыўшы крэдыт даверу да авальнага офісу».

«Адзін хацеў развязаць усе сілай. Іншы не хоча яе выкарыстоўваць наогул, - сказаў Каспараў. На думку шахматыста, - Абама крэсліць адную чырвоную рысу за адной, кожны раз адступаючы ад папярэдняй. Гісторыя паказвае, што такая слабасць прычыняецца да значных катастроф».

Што рабіць з Пуціным?

Што ж тады рабіць з Пуціным? Эксплуатаваць тое, што Пуцін разглядае як рост незадаволенасці расейскага грамадства вайной ва Украіне, раіць Каспараў.

І калі «кошт Крыму» стане занадта высокім, і пачне біць па багацці звычайных расейцаў, Каспараў ўпэўнены, што Пуцін сутыкнецца з вельмі сур'ёзнымі новымі выклікамі ўнутры Расеі.

«Гэтак жа як у 1980-х гэтыя выклікі не могуць быць паспяховымі без расту замежнага ціску», - кажа ён.

«Калі санкцыі такога фармату захаваюцца да сакавіка 2015 - гэта стане самым сур'ёзным выклікам для ўлады Уладзіміра Пуціна, і гэта, магчыма, пакіне пробліск надзеі на тое, што перамены ў Расеі не будуць такімі ж крывавымі як у мінулым», - адзначае Каспараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках