5 траўня 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзяць Юрыя Рубцова

7
У Менску судзяць Юрыя Рубцова

У Цэнтральным судзе Менску сёння прадоўжыўся працэс над гомельскім актывістам Юрыем Рубцовым.

Згодна следству, 28 красавіка ён абразіў суддзю Савецкага суда Кірылу Палулеха, назваўшы яго «падонкам». Судзіць Рубцова суддзя Наталля Вайцяховіч.

Рубцоў адмаўляе сваю віну. Ён кажа, што на мінулым працэсе крытычна выказаўся ў адрас усёй судовай сістэмы: паколькі ўсе суддзі залежныя, працуюць паводле кантракту, выносяць несправядлівыя прысуды і «яны ўсе падонкі».

А суддзя Палулех сказаў, што гэтае слова было выказанае на ягоны адрас, а таксама - што Рубцоў яму пагражаў: маўляў, калі выйдзе, то знойдзе і разбярэцца.

Рубцоў сцвярджае, што сказаў толькі, што калі вызваліцца, то застанецца сумленным чалавекам, а суддзя, які вынесе незаконную пастанову, адкажа перад законам.

На мінулым пасяджэнні 16 верасня выступілі 4 сведкі - тры супрацоўнікі міліцыі і сакратарка суда.

Нагадаем, Юрыя Рубцова абвінавачваюць у абразе суддзі. 28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Менска разглядалася адміністрацыйная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях». Падчас працэсу Юры Рубцоў падаваў заўвагі да пратаколу судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Менска Кірыл Полулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі. Больш за тое, Кірыл Полулех разгледзеў словы Рубцова як абразу.

5 жніўня Юрыя Рубцова дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта Менска ў якасці падазраванага ў рамках крымінальнай справы паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». За абразу суддзі ў сувязі з выканнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання - штраф, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Фота: «Белсат»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках