4 траўня 2024, Субота, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія чыноўнікі «пагарэлі» на хабары ў $ 6 тысяч

14
Гарадзенскія чыноўнікі «пагарэлі» на хабары ў $ 6 тысяч

КДБ затрымаў з довадамі злачынства чыноўнікаў Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Пра гэта паведамляе прэс-служба КДБ.

«Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару затрыманы з довадамі злачынства начальнік землеўпарадкавальнай службы і начальнік гаспадарчага аддзела Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

За спрыяльны разгляд пытання аб падаўжэнні права на карыстання зямельным надзелам службовыя асобы запатрабавалі ў заснавальніка аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў Гарадзеншчыны 6000 даляраў ЗША. Частка незаконнага грашовага ўзнагароджання ў суме 2000 даляраў ЗША была перададзеная ім прадстаўніком фірмы ў жніўні. Пры атрыманні астатняй сумы карумпаваных чыноўнікаў затрымалі.

Таксама ў выніку праведзенага ў працоўным кабінеце аднаго з падазраваных ператрусу, супрацоўнікі КДБ выявілі і канфіскавалі канверт з 1000 даляраў ЗША, паходжанне якога ён не змог растлумачыць.

У дачыненні да затрыманых управай КДБ Гарадзенскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.430 (атрыманне хабару) КК Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца патрэбныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці названых службовых асобаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Да падазраваных ужытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках