5 траўня 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наймітаў у Расеі чакаюць толькі ў трунах»

18
«Наймітаў у Расеі чакаюць толькі ў трунах»

Расейскі палітолаг Лілія Шаўцова ўпэўненая, што неўзабаве тэрарысты стануць галоўнай праблемай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

"Іронія ў тым, што "Наваросія" хутка стане праблемай для расейскага прэзідэнта. Крамлю давядзецца спраўляцца з добра ўзброенымі сепаратыстамі, раз'юшанымі таму, што Масква не ўзяла іх на ўтрыманне [...] Іх з нецярпеннем чакаюць на радзіме - але толькі ў трунах", - піша яна ў артыкуле на Financial Times.

На яе думку, перамога Пуціна - толькі ўяўная, напраўду ён загнаў сябе ў пастку: ён не можа спыніць вайну, не страціўшы ўладу, а эканамічныя цяжкасці неўзабаве працвярэзяць грамадства, піша Укрінфарм.

"Тактычныя перамогі часта заканчваюцца стратэгічнымі паразамі. Менавіта да гэтага рухаецца Уладзімір Пуцін. Спачатку разлік расейскага прэзідэнта здаваўся верным: Захад праглынуў анэксію Крыма, а ўкраінцы не супраціўляліся, баючыся поўнамаштабнай вайны". Пуцін атрымаў вялікую падтрымку насельніцтва, але пачаўшы вайну, ён стаў яе закладнікам. Цяпер ён не можа спыніць вайну, не страціўшы ўлады", - упэўненая Шаўцова.

Сваімі санкцыямі ЗША і ЕЗ не могуць прымусіць Пуціна адступіць, Захад не дае Кіеву зброю і не выконвае сваіх абавязанняў гарантаваць цэласнасць Украіны ў адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам, а NATO не прыняло яе пад сваю абарону.

"Астатні свет моўчкі ратыфікаваў падзел Украіны", - піша палітолаг.

Аднак усё гэта не азначае, што Пуцін перамог – напраўду ён зноў пралічыўся, мяркуе яна.

Расейцы не гатовыя да працяглай вайны, і мала хто гатовы загінуць за пуцінскі рэжым. Тэлепрапаганда не зможа доўга падтрымліваць вайсковы запал у грамадстве, а эканамічныя цяжкасці неўзабаве працвярэзяць краіну, заявіла Шаўцова.

Фота: AP

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках