5 траўня 2024, Нядзеля, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр юстыцыі дапамог брату стаць начальнікам

12
Міністр юстыцыі дапамог брату стаць начальнікам

Алег Сліжэўскі паспрыяў ў кар'ерным прасоўванні свайму брату.

Сябра беларускага ўрада Алег Сліжэўскі паспрыяў свайму брату, каб таго прызначылі начальнікам Гарадзенскай абласной управы Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага аздараўлення насельніцтва. І яго прызначылі, піша блогер d-zholik.

Пры гэтым Дзмітрый Сліжэўскі нават не з'яўляўся намеснікам начальніка альбо супрацоўнікам апарата прадстаўніцтва - ён быў усяго толькі галоўным спецыялістам (у Гародні), якіх ва ўправе два дзесяткі. Але высокія сваяцкія сувязі дазволілі яму займець кіроўную пасаду ў абыход усталяванай службовай іерархіі.

Нагадаем, пасада начальніка Гарадзенскай абласной управы стала вакантнай пасля пераходу ранейшага кіраўніка, генерал-маёра МУС Уладзіміра Сычэўскага у кіраўніцтва буйной бізнэс-структуры, якая кантралюе найбуйнейшыя рынкі і гандлёвы дом горада Гародні. Такім чынам, можна меркаваць, што гэтая пасада ператварылася ў «цёплае» мястэчка для «блатных» прызначэнцаў. Ва ўправе акрамя гэтага назіраецца і гендэрнае нераўнапраўе: кіраваць практычна цалкам жаночым калектывам прызначаюцца выключна асобы мужчынскага полу, якія часам не маюць ні найменшага ўяўлення аб аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках