5 траўня 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Асяроддзе Пуціна сварыцца праз санкцыі і Еўтушэнкава

19
Bloomberg: Асяроддзе Пуціна сварыцца праз санкцыі і Еўтушэнкава

Са слоў дасведчаных асоб, прапуцінская эліта падзялілася на дзве групы, востра канфліктныя паміж сабой.

Бліжэйшае асяроддзе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сварыцца паміж сабой, што запавольвае прыняцце пастаноў. На фоне гэтага санкцыі ціснуць на расейскую эканоміку. Пра гэта агенцтву Bloomberg распавялі афіцыйныя асобы, набліжаныя да прэзідэнта РФ.

З іх слоў, гэта асяроддзе падзялілася на дзве асноўныя групы. Першая, якую ўзначальвае прэм'ер РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, занепакоеная ростам ізаляцыі Расеі ад сусветных эканамічных і фінансавых сістэм. Другая, пад кіраваннем Ігара Сечына ды іншых кіраўнікоў дзяржкампаній, а таксама ветэранаў спецслужбаў, хацела б узмацніць кантроль дзяржавы над эканомікай. У другую групу, адзначым, уваходзяць і прадстаўнікі сілавога блока ўрада РФ, у тым ліку Сяргей Іваноў, піша liga.net.

Рознагалоссі паміж прадстаўнікамі палітычнай эліты ўзмацняюцца з тым, як эканоміка РФ скочваецца ў рэцэсію.

Адзначым, курс рубля цяпер вагаецца ля сваіх гістарычных мінімумаў, курс бівалютнага кошыка на мінулым тыдні некалькі разоў уваходзіў у зону інтэрвенцый цэнтрабанка. Што да нафты - асноўнай крыніцы экспартных даходаў РФ - яе кошт таксама ўпаў да мінімуму. "Я мяркую, што кошт Brent досыць знізіўся: $90 - гэта мінімальны кошт, пры якім Саудаўская Арабія можа захоўваць дзяржаўныя выдаткі на цяперашнім узроўні. Для такіх краін як Іран і Расея кошт нафты ўжо ніжэйшы за ўзровень, патрэбны для падтрымання дзяржвыдаткаў", - сказаў кіраўнік рызыкамі на нафтавым рынку Mitsubishi Corp ў Токіё Тоні Нунан. На думку аналітыкаў, апытаных Reuters, такая тэндэнцыя можа захавацца: АПЕК не будзе абмяркоўваць зніжэнне здабычы да планавай нарады 27 лістапада, а найбуйнейшы ў свеце экспарцёр нафты Саудаўская Арабія захавае аб'ём паставак як мінімум двум азіяцкім кліентам у лістападзе. Змяніць сітуацыю можа падвышаны попыт зімой.

"Даўні канфлікт паміж канкурэнтнымі прапуцінскімі лагерамі вырас да паўнавартаснай вайны. Уласна, эліты змагаюцца за актывы, канцэнтрацыя якіх падае", - адзначае былы дарадца Пуціна Станіслаў Бялкоўскі.

Алею ў агонь падліў арышт кіраўніка АФК Сістэма, бізнэсоўца Уладзіміра Еўтушэнкава і імкненне нацыяналізаваць ягоную кампанію Башнафта. Адзначым, былы кіраўнік кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі пасля арышту Еўтушэнкава заявіў, што справу супраць Еўтушэнкава ініцыяваў Сечын, які зацікаўлены ў куплі Башнафта. Кампанія Сечына Раснафта за першыя восем месяцаў гэтага года істотна знізіла здабычу нафты, трапіла ў санкцыйныя спісы Захаду разам са сваім кіраўніком і мае патрэбу ў фінансавай дапамозе дзяржавы.

Еўтушэнкаў жа, са слоў дасведчаных асоб, належыць да першай групы, сканцэнтраванай вакол Мядзведзева. Бялкоўскі перакананы, што ў "бітве за Еўтушэнкава" Мядзведзеў саступіць, і Башнафта паўторыць лёс ЮКАСа.

Самому Еўтушэнкаву канфлікт з уладамі каштаваў багацця: паводле звестак Bloomberg Billionaires Index, багацце бізнэсоўцы з пачатку года зменшылася на 70% да $2,9 млрд. У Расеі абвастраецца барацьба паміж дзяржкампаніям і прыватным бізнэсам, адзначае сацыёлаг РАН Вольга Крыштаноўская. "Рэсурсы ў дэфіцыце. Кампаніям патрэбныя рэсурсы. А Пуціну патрэбная лаяльнасць і магчымасць кантраляваць", - мяркуе яна.

Раней пазіцыі пуцінскага атачэння дыяметральна падзяліліся ў дачыненні да Украіны. Цяпер яны чакаюць, чым скончыцца справа Еўтушэнкава, і хто будзе наступным.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках