5 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вылічылі ідэальную розніцу ва ўзросце паміж дзецьмі

14
Навукоўцы вылічылі ідэальную розніцу ва ўзросце паміж дзецьмі

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што пагодкі з'яўляюцца ідэальнымі братамі і сёстрамі.

Розніца ва ўзросце паміж дзецьмі да паўтары гадоў забяспечвае эмацыйную блізкасць і робіць братоў і сясцёр не толькі сваякамі, але і сябрамі.

Хоць бацькі часта аддаюць перавагу адкласці нараджэнне другога дзіцяці да таго моманту, калі са старэйшым будзе лягчэй, экспэрты раяць не рабіць гэтага. Для таго, каб дзеці сябравалі, падтрымлівалі адзін аднаго, розніца ва ўзросце паміж імі не павінна быць значнай. Агульныя інтарэсы дазволяць ім наладжваць моцныя стасункі, піша партал Myjane.

Калі розніца складае больш, да прыкладу, да пяці гадоў, то непазбежная канкурэнцыя і канфлікты. Горш за ўсё сітуацыя ідзе з дзецьмі, у якіх розніца больш за шэсць гадоў. У такім выпадку цяжка разлічваць на якую-небудзь эмацыйную сувязь. Хутчэй за ўсё, паміж дзецьмі будзе адчужэнне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках