5 траўня 2024, Нядзеля, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанцы захапілі цэнтр выведкі РФ у Сірыі

7

Паўстанцы захапілі супольны расейска-сірыйскі цэнтр радыё-і радыётэхнічнай выведкі на мяжы з Ізраілем.

Пра гэта паведамляе блог Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій. Пацверджанне гэтай інфармацыі можна знайсці ў блогу Syrian Civil War, піша NEWSru.com.

"5 кастрычніка 2014 года паўстанцы Сірыйскага Вольнага войска (СВВ) захапілі супольны расейска-сірыйскі цэнтр радыё-і радыётэхнічнай выведкі (так званы "Цэнтр-З" ОСНАЗ), размешчаны на гары Таль Аль-Хара блізу Дэр'я на поўдні Сірыі, паблізу сірыйска-ізраільскай дэмаркацыйнай лініі", - гаворыцца ў паведамленні.

"Цэнтр-С" выкарыстоўваўся супольна ў інтарэсах міністэрстваў абароны Расеі і Сірыі, але, мабыць, быў пакінуты расейскім асабовым складам яшчэ ў пачатку сірыйскай грамадзянскай вайны, якая доўжыцца з 2011 года.

На кадрах відэазапісу з будынка можна ўбачыць стэнды з нагляднай агітацыяй, эмблемы Галоўнай выведвальнай управы міністэрства абароны РФ і выведвальнай управы Сірыі, а таксама карту з нанесенай на яе аператыўнай абстаноўкай у Паўночнай вайсковай акрузе Ізраіля, адзначае NEWSru Israel. Каментатары на ізраільскіх рэсурсах робяць выснову з гэтага, што расейскія вайскоўцы ў Сірыі займаюцца выведвальнай дзейнасцю, накіраванай супраць Ізраіля.

Таксама выкладзенае відэа, знятае, магчыма, звонку цэнтра выведкі.

Цэнтр размешчаны ў мясцовасці, дзе пачалося паўстанне супраць рэжыму Башара Асада. Прылеглую да ізраільскай мяжы тэрыторыю аспрэчваюць падраздзяленні сірыйскага войска ды ісламісты. Захоп цэнтра - першы за апошні час поспех умеранай сірыйскай апазіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках