4 траўня 2024, Субота, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы стварылі «разумную» падушку для офісных супрацоўнікаў (Відэа)

1

На папулярным рэсурсе для збору сродкаў для стартапаў з'явілася сёе-тое вельмі патрэбнае - разумная падушка Darma для тых, хто вядзе сядзячы лад жыцця.

У адрозненне ад шматлікіх ужо трэкераў актыўнасці карыстальніка, гэта трэкер неактыўнасці, ці, можна сказаць, прадстаўнік новага класа smartass-прылад, іранізуе "Хабрахабр".

Унутры падушкі - шэсць сэнсараў таўшчынёй усяго 1 мм, вынік пяці гадоў распрацоўкі групы кітайскіх інжынераў. Яны сцвярджаюць, што ён фіксуе дыханне, пульс, узровень стрэсу і позу, у якой сядзяць дакладней і больш эфектыўна, чым усялякія іншыя прылады на рынку.

У спалучэнні з мабільным (iOS, Android) і дэсктопным дадаткам, падушка не дае ўладальніку заплысці тлушчам: вывучыўшы звычкі карыстальніка, Darma раіць правільную позу, нагадвае, калі трэба ўстаць, рэкамендуе практыкаванні для расцяжкі ды інш.

"Дарма" названая ў гонар Бодхідхарма, патрыярха будызму і вынаходніка дзэн і медытацыі. Ідэя ў тым, каб спалучаць мудрасць і сядзячы лад жыцця. Скажам, калі яна зафіксуе стрэс, то параіць дыхальныя практыкаванні.

Збор грошай пакуль ідзе, але сабрана ўжо ўтрая больш заяўленай сумы ў 40 тысяч даляраў. Згодна з графікам праекта, у масавую вытворчасць "Дарма" пойдуць у траўні наступнага года, а першыя пакупнікі атрымаюць іх у чэрвені. Кошт у 199 даляраў робіць яе вельмі цікавай прапановай у шэрагу розных фітнэс-гаджэтаў. Час працы падушкі - месяц ад аднаго сілкавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках