4 траўня 2024, Субота, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Пяткевіч ачоліць ФПБ?

32
Наталля Пяткевіч ачоліць ФПБ?

Былая памочніца Лукашэнкі можа заняць пасаду кіраўніцы афіцыйных прафсаюзаў.

Наталля Пяткевіч вызваленая ад пасады 1 кастрычніка. Паказальна, што дыктатар сваім распараджэннем звольніў яе «паводле пагаднення бакоў». Ні Лукашэнка, ні ягоная прэс-служба, ні сама былая памочніца гэтую кадравую пастанову не каментуюць, нагадвае «Беларусы і рынак».

Цікава, што Наталля Пяткевіч разам з кіраўніком адміністрацыі дыктатара Андрэем Кабяковым кіравала дзяржаўнай камісіяй у выпрацоўцы прапаноў у аптымізацыі структуры і колькасці дзяржорганаў, гэта значыць, па сутнасці, камісіі ў скарачэнні колькасці чыноўнікаў у Беларусі.

Цяпер, падобна, хваля аптымізацыі дайшла і да яе самой. Зрэшты, магчыма, Наталля Пяткевіч і была ініцыятаркай сыходу з пасады. Ва ўсякім выпадку фармулёўка «паводле пагаднення бакоў» не дае дастатковых падстаў для таго, каб меркаваць, што яна трапіла ў няміласць, выпала з абоймы, і мы яе ўжо не ўбачым на палітычным небасхіле.

У кулуарах варожаць аб далейшым працаўладкаванні Наталлі Пяткевіч (пасольства, Мінінфармацыі, Мінюст, бізнэс у Расеі і г.д.), Аднак, падобна, дакладнай інфармацыі ні ў каго няма. Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук звярнуў увагу, што пасля нядаўняй адстаўкі кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка стала вакантным важнае для арганізацыі палітычнага працэсу ў краіне месца. Больш за тое, у свой час Козік перайшоў у кіраўніцтва ФПБ таксама з пасады памочніка Лукашэнкі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках