5 траўня 2024, Нядзеля, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін скасаваў штогадовае бюджэтнае пасланне

9
Пуцін скасаваў штогадовае бюджэтнае пасланне

Прэзідэнт Расеі скасаваў штогадовыя бюджэтныя пасланні Федэральнаму сходу.

Адпаведны дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі, піша РБК.

Артыкул Бюджэтнага кодэкса, паводле якога Уладзімір Пуцін быў абавязаны накіроўваць не пазней за сакавік кожнага года сваё бюджэтнае пасланне, страціў моц.

«Папраўкамі, у прыватнасці, скасаваныя штогадовыя бюджэтныя пасланні прэзідэнта РФ Федэральнаму сходу», - гаворыцца ў дакуменце. Адначасова ў Бюджэтным кодэксе РФ з'явіўся артыкул аб доўгатэрміновым бюджэтным планаванні, гаворка ідзе аб фармаванні бюджэтных прагнозаў краіны, рэгіёнаў і муніцыпалітэтаў.

Бюджэтныя прагнозы краіны і рэгіёнаў распрацоўваюцца кожныя шэсць гадоў на 12 і больш гадоў. Муніцыпалітэты прымаюць іх кожныя тры гады мінімум на шэсць гадоў. За аснову бярэцца доўгатэрміновы прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай тэрыторыі, вынікае з тлумачальнага тэксту да федэральнага закона.

Згодна з дакументам, праект бюджэту павінен грунтавацца на палажэннях паслання прэзідэнта Федэральнаму сходу. Сцвярджаецца бюджэтны прагноз урадам РФ, вышэйшым выканаўчым органам рэгіёну або мясцовай адміністрацыяй на працягу двух месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання закона (пастановы) аб бюджэце, гаворыцца ў дакуменце.

Бюджэтнае пасланне прэзідэнта будзе інкарпараванае ў пасланне кіраўніка дзяржавы Федэральнаму сходу, заявіў ТАСС прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў. Ён дадаў, што абвяшчэнне двух пасланняў было прызнана немэтазгодным: бюджэтнае пасланне «шмат у чым перасякаецца з пасланнем прэзідэнта Федэральнаму сходу і з'яўлялася часткай задач, якія ставіць прэзідэнт на бліжэйшую перспектыву».

Пяскоў нагадаў, што пытанне аб'яднання пасланняў прэзідэнта абмяркоўвалася даўно.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках