5 траўня 2024, Нядзеля, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат - Сафіі Ратару: «Ну што, бабуля, паўдзельнічала ў рэвалюцыі?»

125
Расейскі дэпутат - Сафіі Ратару: «Ну што, бабуля, паўдзельнічала ў рэвалюцыі?»

Пецярбургскі дэпутат Віталь Мілонаў звярнуўся да народнай артысткі Расеі і Украіны - Сафіі Ратару.

Палітык заявіў, што разглядае як непрымальныя выступленні спявачкі на тэрыторыі Расеі пасля антырасейскіх жэстаў яе сына Руслана Еўдакіменкі. Мілонаў мяркуе: спявачцы, якая падтрымлівае «хунту», не месца ў расейскім шоў-бізнэсе. Нагадаем, пасля скандалу, які разгарэўся, канцэрты 67-гадовай артысткі ў Расеі пачалі зрывацца адзін за адным.

- Я супраць таго, каб людзі, якія адкрыта заклікаюць да знішчэння нашай краіны, якія адкрыта падтрымліваюць хунту на захадзе Украіны, зараблялі грошы ў Расеі, - заявіў дэпутат SUPER. - Іх камерцыйная дзейнасць на тэрыторыі Расеі немэтазгодная. Ніхто ж не збіраецца ў Расею пускаць Каламойскага? Вядома, мы пусцім яго, але ў адзіным выпадку, - калі ён будзе ў кайданках і з вехцем у роце ехаць на браніраванай машыне да склепа Лубянкі. Зразумела, што Ратару трэба падтрымліваць свой імідж і славу. Таму яна шукае нейкія новыя варыянты такой падтрымкі - ну вось, у рэвалюцыі паўдзельнічала бабуля. Паўдзельнічала - добра! Але цяпер прыязджай у Расею толькі як прыватная асоба. Для зарабляння грошай у Расею цябе ніхто не пусціць. У нас шмат зорак сваіх! Будзем Віку Цыганову слухаць!

- Але ў інтэрв'ю Ратару кажа, што любіць Расею гэтак жа, як і Украіну.

- Вахтанг Кікабідзэ таксама любіць, толькі штосьці мабыць ён з'еў нясвежага і наважыў, што паўдзельнічаў бы ў АТА, калі быў бы маладым. Вядома, Ратару любіць нашу краіну - яна тут зарабляе! Ёй у Івана-Франкоўску тых грошай не зарабіць, што яна робіць у Расеі. Яна любіць не Расею - яна любіць расейскія грошы і расейскую славу! А ў нашай краіны шырокая душа. Ведаеце, можа, у нацысцкай Германіі таксама было шмат талентаў - у іх хоры якія былі, ды і танчылі добра, спявалі песні. Але іх жа ў Савецкі Саюз не вазілі на гастролі грошы зарабляць!

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках