5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі ратыфікацыю дамовы аб ЕАЭС

2
Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі ратыфікацыю дамовы аб ЕАЭС

Кіраўнікі Беларусі і Казахстана пагаварылі па тэлефоне.

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў Менску 10 кастрычніка пасяджэнняў савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД і вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе дыктатара.

Тэлефонная размова Лукашэнкі і Назарбаева адбылася 6 кастрычніка. Асаблівая ўвага ў час гутаркі было нададзеная праблемам «далейшага станаўлення і развіцця Еўразійскай эканамічнай саюза», і пытанню адначасовай ратыфікацыі дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Нагадаем, ніжнія палаты парламентаў Расеі і Казахстана ўжо ратыфікавалі Дамову аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Беларускія «дэпутаты» дамову пакуль не ратыфікавалі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках