5 траўня 2024, Нядзеля, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: У выпадку асуджэння Рубцова ён стане палітвязням

1
Валянцін Стэфановіч: У выпадку асуджэння Рубцова ён стане палітвязням

Суд над Юрыем Рубцовым расцэньваецца выключна як палітычна матываваны.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Нашай Нiве» заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Гэты працэс непасрэдна звязаны з праблемай адвольных затрыманняў, шырока і даўно распаўсюджаных у Беларусі, - заявіў ён. - Адвольныя затрыманні актывістаў апазіцыйных рухаў і партый з нагоды іх прыналежнасці да гэтых арганізацый.

Не так даўно на пасяджэнні сесіі АБСЕ ў Варшаве мы прэзентавалі сумесны з Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека даклад на гэтую тэму. І Юрый Рубцоў там фігуруе некалькі разоў, ён быў двойчы затрыманы нібыта за тое, што лаяўся матам.

Працэс быў зачынены, туды нікога не пусцілі [адміністрацыйны працэс 28 красавіка], а цяпер міліцыянты, якія сведчылі, што Рубцоў мацюкаўся, сведчаць, што нібыта ён абражаў суддзю. Хоць у мяне іх паказанні выклікаюць сур'ёзны недавер. Усе паказанні напісаныя фактычна слова ў слова, да коскі. Тое ж самае мы бачылі і на судах пасля 19 снежня. У судовай зале аўдыёзапіс не вёўся. Вельмі цяжка ўсталяваць ці былі фразы, якія інкрымінуюць Рубцову, сапраўды ім сказаныя.

Трэба і ўлічваць, што Рубцоў быў дастаўлены ў суд у выглядзе, які абражае чалавечую годнасць. А суддзю Кірыла Палулеха чамусьці не цікавіла, чаму перад ім знаходзіцца па пояс голы чалавек. Бо калі б ён пацікавіўся, яму б сказалі, што чалавека затрымалі толькі за цішотку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». І больш ні за што. Гэта значыць, чалавек быў затрыманы падчас выканання законнага права на мірныя сходы і на выказванне свайго меркавання.

Таму калі Рубцоў будзе прысуджаны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу - так званую «хімію», праваабаронцы будуць уважаць яго за палітычнага вязня».

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках