5 траўня 2024, Нядзеля, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаконнае выкарыстанне «Малітвы» Мулявіна абыйдзецца ў 57 мільёнаў рублёў?

8
Незаконнае выкарыстанне «Малітвы» Мулявіна абыйдзецца ў 57 мільёнаў рублёў?

Аўтар і кампазітар Алег Молчан збіраецца падаваць у суд на арганізатара канцэрту «Re: Песняры» Сяргея Будкіна за парушэнне аўтарскіх правоў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў стваральнік музычнага парталу tuzin.fm Сяргей Будкін, арганізатар фестывалю ў гонар 45-годдзя з дня заснавання легендарнага беларускага гурту «Песняры».

Нагадаем, за некалькі месяцаў да рок-канцэрту, які адбыўся 12 верасня, разгарэўся скандал вакол песні «Малітва» на вершы Янкі Купалы, якую павінен быў выконваць рок-гурт Naka. Кампазітар песні Алег Молчан быў катэгарычна супраць альтэрнатыўнага выканання «духоўнага гімна», напісанага калісьці выключна пад Уладзіміра Мулявіна, пра што ён адкрыта заявіў у прэсе і асабіста арганізатарам. Аднак арганізатар паспрыяў выкананню песні падчас фестывалю і тым самым пайшоў супраць волі кампазітара.

Чакаецца, што пазоў складзе каля 57 мільёнаў беларускіх рублёў. Дарэчы, гэта не першы канфлікт вакол песні «Малітва». У 2011 годзе Алег Молчан накіраваў заяву ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці з просьбай забараніць «выкарыстанне і ўсякае выкананне» знакамітай кампазіцыі без пісьмовага дазволу аўтара.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках