5 траўня 2024, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі новыя гены, якія ўплываюць на рост чалавека

1
Навукоўцы выявілі новыя гены, якія ўплываюць на рост чалавека

Каманда навукоўцаў у рамках маштабнага праекта GIANT выявіла парадку 400 участкаў у геноме, якія ўплываюць на рост чалавека.

Падчас даследавання спецыялісты вывучылі звесткі больш 253 тысяч чалавек, у выніку чаго было выяўлена 497 варыяцый у 424 генах, якія аказваюць уплыў на чалавечы рост. Адным з такіх генаў з'яўляецца mTOR, які рэгулюе клеткавы рост. Паводле звестак даследчыкаў, рост таксама рэгулююць гены, якія бяруць непасрэдны ўдзел у метабалізме калагену, піша runews24.ru.

Аўтары даследавання мяркуюць, што вынікі іх працы дапамогуць у дыягностыцы захворванняў, звязаных з ростам чалавека, а таксама затрымак у развіцці. Цім Фрэйлінг, адзін з аўтараў эксперыменту, мяркуе, што атрыманыя звесткі ў найбліжэйшай будучыні таксама змогуць дапамагчы ў працы супрацоўнікам праваахоўных органаў. Так, рост падазронага можна будзе ўсталяваць па фрагменце яго ДНК, узятага на месцы злачынства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках