5 траўня 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру да Аляксандра Францкевіча

3
Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру да Аляксандра Францкевіча

У кватэру былога палітвязня спрабуюць уварвацца супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісала праваабаронца Наста Лойка.

«Ломяцца да Аляксандра Францкевіча дадому, ці можа хто пад'ехаць да яго? Каля метро «Уручча», - напісала яна. - Забралі некалькі анархістаў яшчэ на днях, нейкая зачыстка праводзіцца незразумелая».

Наста Лойка адзначыла, што верагодная прычына «зачысткі» - саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД у Менску, які пройдзе 10 кастрычніка.

Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у траўні 2011 года яго асудзілі паводле так званай «справы анархістаў». Пяцёра актывістаў былі прызнаныя вінаватымі ў злосным хуліганстве і наўмысным знішчэнні маёмасці (правядзенні несанкцыянаванай антывайсковай акцыі каля будынку Мінабароны ў 2009 годзе, а таксама закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе).

Суд прысудзіў Францкевіча да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках