5 траўня 2024, Нядзеля, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квартал ля плошчы Якуба Коласа выстаўлены на аўкцыён

12
Квартал ля плошчы Якуба Коласа выстаўлены на аўкцыён

Былыя карпусы Менскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі каля плошчы Якуба Коласа выстаўленыя на аўкцыён.

Яго правядзенне запланаванае на 5 лістапада 2014 года. Як адзначана ў аб'яве на сайце Дзяржаўнага камітэта маёмасці, прапанаваная да куплі нерухомасць (а гэта каля 60 тысяч квадратных метраў) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь. 22 аб'екты будуць прадавацца адным лотам, пачатковы кошт якога перавышае 930 млрд рублёў, што эквівалентна 87,5 мільёна даляраў, піша onliner.by.

Першая спроба прадаць прамысловы квартал ля плошчы Якуба Коласа была зробленая ў сакавіку гэтага года. Тады ў спіс рэалізуемай маёмасці патрапіў будынак, размешчаны па адрасе вул. Кульман, 1/4 (гандлёвы цэнтр «Імпульс-2»), у будаўніцтва якога інвеставалі грошы каля 200 прадпрымальнікаў. Калі дольшчыкі накіравалі скаргі ў розныя інстанцыі, Дзяржкаммаёмасць зняла лот з таргоў. А сам аўкцыён быў прызнаны несапраўдным праз адсутнасць заяўнікаў.

На гэты раз не ўведзены ў эксплуатацыю ГЦ на таргі не заяўлены. Патэнцыйным інвестарам прапанаваны былыя вытворчыя будынкі паміж вуліцамі Кульман і Харужай, а таксама часткова будынак №1 на плошчы Якуба Коласа. Згодна з умовамі аўкцыёну, зямельныя ўчасткі, неабходныя для абслугоўвання адчужальнай маёмасці, будуць прадстаўлены пакупніку ў арэнду на 50 гадоў без збірання платы за права ўкладання дамоваў арэнды.

- На ўчастку ёсць тры будынкі, звернутыя фасадамі на плошчу Якуба Коласа і вуліцу Веры Харужай, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Іх рэканструкцыю можна праводзіць у строгай адпаведнасці з зацверджанымі рэгламентамі, - распавялі нам у Дзяржаўным камітэце маёмасці. – Аб’екты на тэрыторыі ўнутры двара, на якія не распаўсюджваюцца ахоўныя патрабаванні, можна зносіць і будаваць на іх месцы новыя будынкі, вышынёй да 30 паверхаў.

Распрацаваная канцэпцыя рэканструкцыі і перапрафілявання тэрыторыі «МВАВТ». У адпаведнасці з ёй, інвестар зможа стварыць тут гандлёва-забаўляльны, культурна-моладзевы і адміністрацыйна-дзелавы комплексы. Будаўніцтва жылля канцэпцыя не прадугледжвае.

Як адзначаюць арганізатары аўкцыёну, прапанова арыентаваная, у першую чаргу, на заможных замежных інвестараў. Інфармацыя аб правядзенні таргоў накіраваная для распаўсюджвання ў Міністэрства замежных спраў і ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату.

Нагадаем, у мінулым годзе на аўкцыёне быў рэалізаваны буйны маёмасны комплекс ля плошчы Якуба Коласа. Турэцкі інвестар набыў былы будынак паліграфкамбіната і збіраецца перабудаваць яго ў пяцізоркавы гатэль.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках