5 траўня 2024, Нядзеля, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tez Tour удвая скарачае турыстычныя праграмы

9
Tez Tour удвая скарачае турыстычныя праграмы

Папулярны і сярод беларусаў тураператар Tez Tour удвая скарачае зімовыя турыстычныя праграмы.

Зніжэнне пуцёвак адбудзецца ў асноўным на азіяцкіх кірунках (у прыватнасці, Тайланд), але закране і іншыя турыстычныя маршруты. Пастанова звязаная са зніжэннем попыту, нізкім курсам расейскага рубля і агульнай нестабільнасцю на расейскім турыстычным рынку. Усе абавязацельствы паводле ўжо прададзеных тураў кампанія выканае, абяцаюць у Tez Tour.

Экспэрты, зрэшты, не выключаюць горшы сцэнар для турфірмы - банкруцтва Tez Tour. Камерцыйны дырэктар Tez Tour Аляксандр Бурцін у сваю чаргу кажа, што прыпыняць дзейнасць кампанія не збіраецца, паведамляе БелТА.

Tez Tour ужо другая кампанія за мінулы тыдзень, якая заявіла аб карэкціроўцы сваіх турпраграм. Так, 2 кастрычніка пра скарачэнне пуцёвак на 30% для расейскіх турыстаў паведаміў найбуйнейшы сусветнай тураператар - брытана-нямецкая Tui-Trave. Прычынай гэтай пастановы Tui-Trave называе падзенне попыту.

З лета 2014 прыпынілі працу турфірмы «Нява», «Экспа-тур», «Ружа вятроў Мір», «Лабірынт», «ІнтАэр», «Вецер падарожжаў», «Эцюд», «Санта Люцыя», «Солвекс-Турнэ» , «Паўднёвы крыж», «Мора сонца», «Тур клуб Санкт-Пецярбург», «Верса».

Кампанія Tez Tour была заснаваная ў 1994 годзе Аляксандрам Сінігібскім, Аляксандрам Бурціным і турэцкім бізнэсоўцам Левентам Айдынам. Яна арганізуе туры па ўсім свеце, у іх ліку Аўстрыя, Андора, Балгарыя, Грэцыя, Дамініканы, Егіпет, Гішпанія, Італія, Кітай, Кіпр, Куба, Мальдывы, Мексіка, ААЭ, Тайланд, Турцыя, Францыя, Шры-Ланка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках