4 траўня 2024, Субота, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: Расея не выконвае Менскія дамоўленасці

2
Арсеній Яцэнюк: Расея не выконвае Менскія дамоўленасці

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк канстатуе невыкананне Расеяй Менскіх дамоўленасцей.

Пра гэта паведамілі УНІАН у Дэпартаменце інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю Сакратарыята Кабінета міністраў. Арсеній Яцэнюк зрабіў адпаведную заяву на сустрэчы з пастаяннымі прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў Кіеве.

«На сёння можам сказаць, што ў расейскай стараны няма ні палітычнай, ні якой-небудзь іншай волі выконваць мірныя дамоўленасці», - падкрэсліў Яцэнюк. Ён нагадаў, што згодна з Менскімі дамоўленасцямі, Расея павінна была вывесці свае войскі з Украіны.

«Гэта не выканана Расейскай Федэрацыяй. Другое - РФ павінна спыніць падтрымку ачоленых Расеяй тэрарыстаў у Данецкай і Луганскай абласцях - і гэта таксама не выканана. І трэцяе - тэрміновае аднаўленне кантролю над украінска-расейскай мяжой. І гэта таксама не зроблена праз нежаданне Расейскай Федэрацыі, - сказаў прэм'ер Украіны. - Мы глыбока занепакоеныя тым, якім чынам выконваецца дамоўленасць аб спыненні агню. Кожны дзень украінскія вайскоўцы пад абстрэламі кіраваных Расеяй тэрарыстаў. Мы губляем ваеўнікоў, губляем мірных жыхароў».

Ён заклікаў Расею спыніць тэрарыстаў. Са слоў Яцэнюка, Менскія дамоўленасці - «гэта толькі першы крок, і неабходна многае зрабіць, каб яны працавалі». «Папярэднія дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску, магчыма, прывядуць нас да міру. Але на сёння я досыць скептычна стаўлюся да таго, як яны выконваюцца», - сказаў ён. «З нашага боку мы робім усё магчымае для дээскалацыі сітуацыі і знаходжання мірнага развязання», - падкрэсліў прэм'ер.

Яцэнюк падкрэсліў, што Кабінет міністраў Украіны шануе намаганні АБСЕ, накіраваныя для дасягнення міру, і падтрымку Украіны. Кіраўнік урада паведаміў, што сёння ноччу ва Украіну ўжо прыбылі два беспілотныя лятальныя апараты, якія цяпер праходзяць афармленне і будуць выкарыстоўвацца назіральнікамі АБСЕ.

«Мы чакаем, што гэтыя беспілотнікі будуць у працы як мага хутчэй. Гэта дасць дадатковыя магчымасці ўсталяваць, ці выконваецца рэжым спынення агню», - сказаў ён.

Нагадаем, 20 верасня ў Менску паводле вынікаў Трохбаковай сустрэчы кантактнай групы ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне быў падпісаны мемарандум. Дакумент складаецца з 9-ці пунктаў, у якіх змяшчаецца забарона на ўжыванне ўсіх відаў зброі і вядзення наступальных дзеянняў. Згодна з мемарандумам, процілеглыя стораны абавязваюцца адвесці сваю цяжкую вайсковую тэхніку ад умоўнай лініі фронту на 15 км кожная. Уздоўж усёй расейска-ўкраінскай мяжы будзе працаваць назіральная місія АБСЕ. Першая дамоўленасць аб спыненні агню была дасягнутая 5 верасня ў Менску. Аднак, на ўсходзе Украіны і баевікі, і расейскія вайскоўцы працягваюць абстрэльваць мірнае насельніцтва і сілы АТА.

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках