4 траўня 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклага крымскага татарына Асанава знайшлі мёртвым у Еўпаторыі

7
Зніклага крымскага татарына Асанава знайшлі мёртвым у Еўпаторыі

Зніклага 29 верасня ў анэксаваным Крыме Эдэма Асанава знайшлі мёртвым у Еўпаторыі.

Як паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии, цела хлопца знайшлі ў закінутым санаторыі ў Еўпаторыі.

Цела Асанава даставілі ў мясцовы морг. Пахаванне адбудзецца ў аўторак у Саках.

Эдэм Асанаў знік 29 верасня. У гэты дзень яго бачылі ў першай палове дня, на аўтастанцыі ў Еўпаторыі.

Сястра хлопца сцвярджае, што Эдэм спакойны не канфліктны чалавек, ён не быў палітычна актыўным і ў якіх-небудзь рэзкіх выказваннях у сацыяльных сетках таксама не заўважаны.

Да гэтага паведамлялася аб тым, што 27 верасня ў вёсцы Сары-Су Белагорскага раёна невядомыя выкралі двух хлопцаў Ісляма Джапарава і Джаўдзета Іслямава, якія да гэтага часу не знойдзеныя.

Нацыянальны лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў у зале сесійных пасяджэнняў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы распавёў еўрапейскім парламентарыям, што за час акупацыі Крыма Расеяй бясследна зніклі 18 прадстаўнікоў крымскататарскага народа.

Са слоў Мустафы Джамілёва, крымскататарскае насельніцтва падвяргаецца жорсткаму ўціску з боку акупацыйных уладаў Крыму, шмат татараў арыштаваныя без усялякіх прававых падстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках