5 траўня 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія гатовая гарантаваць РФ выплату запазычанасці Украіны за газ

7
Еўракамісія гатовая гарантаваць РФ выплату запазычанасці Украіны за газ

Еўракамісія гатовая гарантаваць выплату запазычанасці Украіны за расейскі газ у памеры 3,1 млрд даляраў.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе УНІАН. У прыватнасці, Новак паведаміў, што 26 верасня падчас трохбаковых перамоваў абмеркаваны графік рэструктурызацыі запазычанасці да канца года. «На сёння Еўракамісія гатовая гарантаваць выплату запазычанасці ў памеры 3,1 млрд даляраў, і адпаведны графік мы абмеркавалі», - сказаў ён.

Нагадаем, 26 верасня на трохбаковых перамовах у Берліне ў фармаце Украіна-Расея-ЕЗ абмяркоўваўся кампраміс для развязання спрэчных газавых пытанняў паміж Кіевам і Масквой. Тады Еўракамісія прапанавала Украіне закупіць у расейскага «Газпрома» на ўмовах перадаплаты за 5 млрд кубаметраў прыроднага газу па кошце 385 даляраў за тысячу куб. м для асенне-зімовага перыяду.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Гюнтэр Этынгер паводле вынікаў трохбаковых перамоў паведаміў, што НАК «Нафтагаз Украіны» і «Газпром» хочуць укласці часовы газавы кантракт, які будзе дзейнічаць да канца сакавіка 2015 года, пакуль Стакгольмскі арбітраж не прыме пастанову што да газавай спрэчкі. Акрамя таго, віцэ-прэзідэнт ЕК адзначыў, што была дасягнутая дамоўленасць аб выплаце Украінай газавай запазычанасці ў памеры 2 млрд даляраў да канца кастрычніка 2014 года, а да канца года - яшчэ за 1,1 млрд даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках