5 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меджліс: Выкраданні татараў - спроба рэалізацыі ў Крыме «чачэнскага сцэнару»

1
Меджліс: Выкраданні татараў - спроба рэалізацыі ў Крыме «чачэнскага сцэнару»

Расейскія ўлады хочуць прымусіць крымскіх татараў пакінуць радзіму.

Такім чынам увасабляюцца ў жыццё «чачэнскі» і «дагестанскі» сцэнары. Пра гэта заявіў кіраўнік замежных сувязяў Меджліса крымскататарскага народа Алі Хамзін, паведамляе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў.

«Выкраданне людзей, нахабнае, адкрытае, удзень, паказвае на тое, што ці не выкарыстоўваецца супраць крымскіх татараў старая тэхналогія, калі на Каўказе, у Чачні, за кошт падобнага роду выкраданняў робіцца нейкі ціск? На жаль, я думаю, што Расейская Федэрацыя, далучыўшы да сябе Крым, глядзіць на нас з пазіцыі чачэнскіх падзей. Там часцяком выкрадаюць маладых хлопцаў, потым іх знаходзяць мёртвымі. І ніхто ні за што не адказвае. Можа быць, такім чынам ідзе ціск на крымскіх татараў, чакаючы, што мы можам штосьці зрабіць», - сказаў Хамзін.

Улады, выкрадаючы крымскіх татараў, спрабуюць знішчыць іх адзінства і падарваць сітуацыю ў Крыме, мяркуе актывіст Меджліса.

«Яшчэ ёсць пэўныя мэты - каб частка крымскіх татараў пачала міграваць. На гэтым этапе на мацярык. Я ўжо некалькі разоў казаў пра тое, што пэўныя сілы ў Кіеве, у Расеі, была такая крыніца ў нас яшчэ ў сакавіку - дзейнічалі па двух планах. Здаць Крым Расеі і план «б» - садзейнічаць той жа Расеі ў выездзе крымскіх татараў, ва ўсякім разе, на мацярык. Гэта вельмі задавальняла б многіх», - сказаў Хамзін.

У Крыме заяўляюць пра рэпрэсіі супраць крымскіх татараў. За перыяд анэксіі Крыму бясследна зніклі 18 крымскіх татараў. Пра гэта ў зале сесійных пасяджэнняў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы заявіў лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў.

Выкрадзенага крымскага татарына Эдэма Асанава знайшлі мёртвым у закінутым санаторыі ў Еўпаторыі. 29 верасня 25-гадовы Асанаў адправіўся на працу з Сакаў у Еўпаторыю, дзе ён працаваў выратавальнікам у адным з санаторыяў. Аднак на працоўным месцы ён так і не з'явіўся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках