5 траўня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У генплан Менска хочуць уключыць землі ўнутры другой кальцавой

4
У генплан Менска хочуць уключыць землі ўнутры другой кальцавой

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі прапануе ўключыць у новы генеральны план развіцця Менска землі ўнутры другой кальцавой аўтадарогі.

Пра гэта заявіў сёння журналістамі намеснік міністра Дзмітрый Семянкевіч, паведамляе БелТА.

"Горад Менск пакуль неахвотна ідзе на такі варыянт развіцця беларускай сталіцы - улады ўсё-ткі бачаць сябе абмежаванымі межамі першай кальцавой аўтадарогі, яны не хочуць бачыць праблемы, якія атачаюць Менск. Але мы настойліва прапануем уключыць у генплан Менска землі ўнутры другой кальцавой аўтадарогі", - адзначыў Дзмітрый Семянкевіч.

Намеснік міністра падкрэсліў, што раёны, якія знаходзяцца паміж першай і другой кальцавой аўтадарогай, хоць і ствараліся абласнымі структурамі, але іх жыхары ў большасці працуюць на прадпрыемствах Менска. "Прынамсі, трэба прызнаць, што сёння ў якасці жыцця, ў яе насычанасці гэтыя тэрыторыі вельмі моцна адстаюць ад сталіцы. Таму мы настойваем, каб з'явілася адзіная зона, якая прымыкае да другой кальцавой аўтадарогі, якая была б сур'ёзна разгледжаная з пункту гледжання стварэння транспартнай і інжынернай інфраструктур", - канстатаваў ён.

Таксама Дзмітрый Семянкевіч падкрэсліў важнасць захавання зялёных тэрыторый вакол Менска. "Вядома, можна зразумець вобласць, якая імкнецца забудаваць прылеглыя да Менска землі, бо яны шыкоўна выкупляюцца, гэта добры прыбытак для абласнога бюджэту. Але для Менска гэта найважнейшыя тэрыторыі з пункту гледжання захавання нармальнай экалагічнай сітуацыі ў самім горадзе. Таму Менск павінен быць зацікаўлены, каб гэтыя зялёныя зоны захаваць", - упэўнены Дзмітрый Семянкевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках