5 траўня 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны рэдактар Slon.ru: Расейцам пара бегчы ў абменнікі, калі ўжо не занадта позна

27
Галоўны рэдактар Slon.ru: Расейцам пара бегчы ў абменнікі, калі ўжо не занадта позна

Падзенне рубля ніжэй за псіхалагічную адзнаку ў 40 руб за даляр - заканамернае развіццё падзей.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Дождж" заявіў галоўны рэдактар партала Slon.ru Андрэй Гаранаў.

"Сітуацыя ва Украіне не паляпшаецца. Адначасова сітуацыя на сыравінных рынках, якія прывязаныя да рубля, таксама застаецца напружанай. Нафта, якая, як чакалі, будзе расці, - не расце. Іншыя краіны-вытворцы, напрыклад Лівія і ЗША, па-ранейшаму павялічваюць здабычу нафты", - адзначыў журналіст.

Гаранаў адзначыў, што, мяркуючы з паводзінаў расейскіх уладаў, яны не баяцца далейшага падзення даляра.

"Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі мяркуе, што грошай у нас вельмі шмат, і збольшага ён мае рацыю. Той узровень падтрымкі, які ёсць у Пуціна, дапамагае ўтрымліваць і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Гэта значыць адбываецца размен патрыятызму на эканоміку і расейскае насельніцтва не бачыць праблемы ў тым, што мы горш жывем", - заявіў экспэрт.

Гаранаў расейцам расейцам захоўваць зберажэнні ў далярах.

"Мне б хацелася сказаць, што трэба бегчы ў абменнікі і купляць валюту, калі ўжо не занадта позна. Хоць, з іншага боку, гэта для дзяржавы не вельмі добра. І я не ведаю, дзе знаходзіцца той парог, за якім пачнецца гэтая праблема", - адзначыў журналіст.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках