5 траўня 2024, Нядзеля, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з Рыгорам Кійко

6
У Менску развіталіся з Рыгорам Кійко

Развітанне з мастаком і былым палітычным вязням праходзіла ў рытуальнай зале менскага крэматорыя.

Праводзіць мастака ў апошні шлях прыйшлі старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, мастакі Мікола Купава, Генадзь Драздоў, Лявон Грышчук і іншыя, намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, сустаршыня БХД Павел Севярынец, актывісты і сваякі, паведамляе «Радыё Свабода».

Былы палітвязень і мастак Рыгор Кійко памёр у ноч з 2 на 3 кастрычніка ў 10 клінічнай лякарні ад анкалагічнай хваробы.

Першы раз Рыгор Кійко быў арыштаваны вясной 1996 года. Яго затрымалі праз некалькі дзён пасля «Чарнобыльскага шляху» падчас пікету ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго асудзілі на 8 дзён.

23 сакавіка 1997 года Рыгора Кійко затрымалі падчас святкавання Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях у абароне Курапатаў супраць пашырэння Менскай кальцавой дарогі. 8 лістапада 2001 падчас нападу спецназаўцаў на лагер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна збіты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках