5 траўня 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адну з гітар Джона Ленана выставяць на аўкцыёне ў Лондане

Адну з гітар Джона Ленана выставяць на аўкцыёне ў Лондане

Інструмент ацэнены прыкладна ў 950 тысяч даляраў.

На маштабным аўкцыёне "Памятныя рэчы Бітлз і ўсяго рок-н-ролу" (Beatles And Rock 'n Roll Memorabilia Auction), які адбудзецца ў Лондане ў канцы лістапада, выставяць гітару Джона Ленана Gretsch 6120.

Інструмент, які адзін з заснавальнікаў "Бітлз" выкарыстаў пры запісе сінгла "Paperback Writer" у 1966 годзе, першапачаткова ацэнены прыкладна ў 950 тысяч даляраў (626,250 фунтаў стэрлінгаў), піша rg.ru.

Праз год пасля запісу Ленан падарыў гітару стрыечнаму брату Дэвіду Бірчу, які і валодаў ёй да апошняга часу.

- У той час я хацеў стварыць уласны гурт, і, неяк папрасіў у Джона якую-небудзь "непатрэбную" гітару з яго вялікай калекцыі. Я спадзяваўся на сіні Fender Stratocaster, які мне вельмі падабаўся, але стрыечны брат прапанаваў Gretsch, і я не адмовіўся, - прыводзіць словы Бірча сайт TracksAuction.com, праз які лот выстаўлены на таргі.

Бірч дадаў, што Gretsch 6120 з серыйным нумарам 53940 з'яўляецца адным з "самых значных" інструментаў Ленана з выстаўленых на продаж за апошнія 30 гадоў.

Таргі будуць доўжыцца больш за тыдзень. Яны пачнуцца ў інтэрнэце 14 лістапада, а завершацца 23 лістапада ў адным з гатэляў брытанскай сталіцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках