5 траўня 2024, Нядзеля, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія знішчальнікі падняліся на перахоп расейскага бамбавіка

7
Японскія знішчальнікі падняліся на перахоп расейскага бамбавіка

Знішчальнікі паветраных сіл самаабароны Японіі былі паднятыя на перахоп бамбавіка Су-24 расейскіх ВПС, які наблізіўся да паветраных межаў гэтай краіны.

Як паведамляе IТАР-ТАСС, праляцеўшы ўздоўж усходняга ўзбярэжжа выспы Хансю, самалёт вярнуўся на расейскую авіябазу.

Паводле звестак міністэрства абароны Японіі, самалёт здзейсніў пралёт уздоўж выспы Хансю, развярнуўся ў раёне паўвыспы Ната і прайшоў у зваротным кірунку.

Пры гэтым японскія вайскоўцы не зафіксавалі парушэнні сваёй паветранай прасторы расейскім самалётам.

Раней знішчальная авіяцыя сіл самаабароны Японіі ўжо ўзнімалася на перахоп расейскіх вайсковых самалётаў. Так, 21 жніўня японскія знішчальнікі выляталі на суправаджэнне двух стратэгічных ракетаносцаў Ту-95.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках